24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Развлечения

Акция «Тысяча, бывай!»

Акция завершена

Сімвалічная акцыя «Тысяча, бывай!»
26 чэрвеня 2016 года ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пройдзе акцыя «Тысяча, бывай!».

Яна стане сімвалічным развітаннем з купюрай старога ўзору наміналам 1.000 рублёў. ((0,10 руб.) Менавіта на гэтай купюры 17 гадоў красаваўся фасад Мастацкага музея і фрагмент адной з карцін, якая знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі. 

На працягу ўсяго дня кошт уваходнага білета ў экспазіцыю для ўсіх катэгорый наведвальнікаў складзе ўсяго 1.000 беларускіх рублёў. Кульмінацыяй акцыі а 14-й гадзіне стане ўрачыстае падпісанне купюры наміналам 1.000 рублёў генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь  У.І. Пракапцовым. Запаветная купюра будзе перададзена ў музейны архіў.

Акцыя «Тысяча, бывай» – гэта ўнікальная магчымасць убачыць шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея і ўсе часовыя выставы практычна бясплатна. Акрамя гэтага кожны жадаючы зможа прыняць удзел у цэлым шэрагу незвычайных мерапрыемстваў, што будуць адбывацца ў музеі на працягу ўсяго дня:

•Беспрэцэдэнтнае галасаванне, падчас якога наведвальнікі змогуць самі выбраць палатно для далейшай дэманстрацыі яго ў рамках праекта “Выстава аднаго шэдэўра”. На суд гледачоў прадставяць карціны розных эпох, а прагаласаваць за адну з іх можна будзе ўваходным білетам.

•Спецыяльны музейны квэст не толькі дазволіць праверыць эрудыцыю, але і раскажа пра сувязь некаторых музейных палотнаў з месцамі, адлюстраванымі на купюрах. Удзельнікі квэста, выканаўшы ўсе заданні, атрымаюць памятныя сувеніры.

•Творчая інтэрактыўная пляцоўка дасць магчымасць кожнаму жадаючаму вярнуць колер гэтак звыкламу воку манахромнаму адлюстраванню адваротнага боку купюры наміналам 1.000 рублёў. Для гэтага дастаткова будзе адшукаць у пастаяннай экспазіцыі твор І.Ф. Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі», частка якога была выкарыстана пры афармленні гэтай банкноты, і атрымаць неабходныя матэрыялы для малявання.

• Аўтограф- і фотасесія з аўтарам кнігі «І.Ф. Хруцкі. Іканаграфіка жывапісу» Дзмітрыем Салодкім. Выданне раскрывае сакрэты нацюрморта, адлюстраванага на банкноце наміналам 1.000 рублёў. Кнігу можна набыць у сувенірным кіёску музея.


Завершыцца акцыя музычным канцэртам спецыяльна запрошанага госця.
Нагадваем, што кошт кошт уваходнага білета ўсяго 1.000 беларускіх рублёў.


Акции и/или скидки не распространяются на перечень товаров, с которым можно ознакомиться тут.
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Выслать код повторно
Добавить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Этот сайт использует cookies
Понятно